БЕЛ Ł РУС

Эўракамісія выкрыла змову імпарцёраў бананаў

15.10.2008 / 22:20

Як паведамляе антыманапольнае ведамства, імпарцёры бананаў штотыднёва тэлефанавалі адзін аднаму і ўзгаднялі адпускную цану.

Антыманапольная камісія Еўрасаюза абвінаваціла трох імпарцёраў бананаў Chiquita, Dole і Weichert у стварэнні картэльнай змовы ў перыяд з 2000 па 2002 год і наклала на іх штраф у 60,3 млн. еўра.

Як паведамляе антыманапольнае ведамства, імпарцёры бананаў штотыднёва тэлефанавалі адзін аднаму і ўзгаднялі адпускную цану ў залежнасці ад умоў надвор'я і іншых фактараў, якія маглі б паўплываць на расцэнкі. У адпаведнасці з дзейнымі на той момант правіламі імпарцёры прадукцыі павінны былі кожны чацвер аб'яўляць цану на бананы на наступны тыдзень.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула