БЕЛ Ł РУС

У Гродне паслугу «цвярозы кіроўца» аказваў п'яны таксіст

9.04.2018 / 10:07

Nashaniva.com

Кампанія маладых людзей з Расіі адпачывала ў адным з начных клубаў. Затым яны папрасілі таксіста адвезці іх дадому, але не на таксі, а на іх асабістым аўтамабілі. Мужчына параіў свайго калегу (той аказваў паслугі «цвярозы кіроўца»), калега пагадзіўся, паведамілі БелТА ў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Але развезці кампанію таксісту не ўдалося, на вуліцы Арджанікідзэ аўтамабіль спыніў нарад ДАІ. «Супрацоўнікі адразу ж звярнулі ўвагу на стан кіроўцы і ўсумніліся ў яго цвярозасці», — распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі. Як потым высветлілася, ўтрыманне алкаголю ў арганізме кіроўцы ў 2 разы перавышала гранічна дапушчальную норму.

У дачыненні да парушальніка быў складзены адміністрацыйны пратакол. Яму пагражаюць вялікі штраф і пазбаўленне правоў на 3 гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула