БЕЛ Ł РУС

Кітай прадаставіць Беларусі дармовую вайсковую дапамогу

9.04.2018 / 18:42

Nashaniva.com

Аднак што гэта за дапамога, не удакладняецца.

Кіраўнікі беларускага і кітайскага вайсковых ведамстваў Андрэй Раўкоў і Вэй Фэнхэ падпісалі ў Мінску пагадненне аб прадастаўленні Кітаем дармовай вайсковай дапамогі Беларусі, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

Па выніках сустрэчы бакі падкрэслілі значны патэнцыял партнёрства паміж Беларуссю і Кітаем у вайсковай і вайскова-тэхнічнай галінах, а таксама ўпэўненасць у перспектыўнасці двухбаковага супрацоўніцтва.

Прыезд у Беларусь міністра абароны Кітайскай Народнай Рэспублікі генерал-палкоўніка Вэй Фэнхэ адбыўся з 5 па 8 красавіка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула