БЕЛ Ł РУС

У нядзелю ў Курапатах памоляцца аб ахвярах рэпрэсій

10.04.2018 / 11:30

Nashaniva.com

15 красавіка вернікі змогуць узяць удзел у памінальным набажэнстве, якое пройдзе ва ўрочышчы Курапаты, паведамляе sobor.by.

Падчас паніхіды можна будзе памаліцца аб усіх нявінна забітых, у тым ліку і аб ахвярах масавых расстрэлаў, якія праходзілі ва ўрочышчы Курапаты. Пачатак паніхіды — 14.00. Узначаліць памінальнае набажэнства іерэй Адрыян Латушка, настаяцель Успенскага прыходу.

Памінальная малітва ў Курапатах ужо стала традыцыяй. Па дабраславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла і намаганнямі маладога Успенскага прыходу праваслаўныя паніхіды праходзяць тут двойчы на год — на Радаўніцы і на Дзмітрыеўскую бацькоўскую суботу. Вернікі збіраюцца на малітву ў самым цэнтры ўрочышча, каля памятнага каменя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула