БЕЛ Ł РУС

Чылійскія навукоўцы выступілі супраць даследавання прышэльца з Атакамы 

10.04.2018 / 12:32

nn.by

Нядаўна быў даследаваны геном «гуманоіда», знойдзенага ў пустыні Атакама. Выявілася, што памерлы насамрэч з'яўляўся дзіцем з вельмі сур'ёзнымі парушэннямі ў працы генаў, што кіруюць ростам шкілета. Чылійскія навукоўцы асудзілі працу як неэтычную, а мясцовыя ўлады пачалі расследаванне, распавядае The New York Times.

Чытайце: Навукоўцы расшыфравалі ДНК гуманоіда, якога знайшлі ў пустыні Атакама

У 2012 годзе аўтары фільма пра прышэльцаў атрымалі доступ да шкілета «гуманоіда», і прафесар біялогіі Гары Нолан прапанаваў вывучыць ўзоры яго ДНК. У сакавіку 2018 года Нолан апублікаваў вынікі даследавання муміі, і выявілася, што гэта ўсяго толькі чалавек (дзяўчынка) з вельмі рэдкімі мутацыямі.

Чылійскія навукоўцы сцвярджаюць, што магіла Аты была разрабаваная, а шкілет — скрадзены.

«Калі ўзоры атрыманыя неэтычным спосабам, любыя вынікі іх даследавання таксама не з'яўляюцца этычнымі, — напісала Хрысціна Дарадар, біёлаг з Універсітэта Антафагаста».

«Ці можаце вы ўявіць такое ж даследаванне з выкарыстаннем трупа выкідка дзіцяці ў Еўропе ці Амерыцы?» — гаворыцца ў заяве чылійскага грамадства біялагічнай антрапалогіі.

Аўтары даследавання сцвярджаюць, што ў іх не было падставаў падазраваць, што мумія трапіла з Чылі ў Іспанію незаконна.

Чылійская нацыянальная рада па помніках ініцыявала расследаванне таго, наколькі законнымі былі эксгумацыя парэшткаў дзяўчынкі і іх вываз з краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула