БЕЛ Ł РУС

Хакеры выдалілі самы прагляданы кліп Youtube «Despacito»

10.04.2018 / 13:50

Nashaniva.com

Пазней доступ да кліпа быў адноўлены.

Хакерская групоўка, якая называе сябе Prosox and Kuroi'sh, узламала групу музычных каналаў Vevo на YouTube, піша Бі-бі-сі.

У прыватнасці, яны падмянілі самы прагляданы ролік у гісторыі сэрвісу, кліп на песню «Despacito» пуэртарыканскіх выканаўцаў Луіса Фонсі і Дэдзі Янкі, уласным відэа. На ім адлюстраваны кадр з іспанскага серыяла «Папяровы дом» (La casa de papel) — людзі ў чырвоных касцюмах і масках са зброяй у руках. У апісанні відэа было напісана «Вызваліце Палесціну».

Пасля хакерскай атакі кліп «Despacito», які меў больш за пяць мільярдаў праглядаў на YouTube, быў выдалены.

Пасля 15:30 доступ да Despacito быў адноўлены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула