БЕЛ Ł РУС

Невядомыя скралі 98 металічных слупоў з трасы Мінск — Гродна

12.04.2018 / 09:05

Nashaniva.com

Фота УУС Мінаблвыканкама

Міліцыя шукае выкрадальнікаў 98 слупоў з трасы Мінск — Гродна, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Злачынства было здзейснена — з 18:00 да восьмай раніцы 9 красавіка каля вёскі Мазурка Валожынскага раёна.

Невядомыя скралі 98 слупоў з металапрофіляў. Кожны слуп даўжынёй па 2,5 м, дыяметрам 4 на 6 см. Слупы ставіліся для мантажу агароджы ўздоўж лесапалосы на гэтым участку аўтадарогі. «Зламыснікі здзейснілі крадзеж, пераломваючы ў аснове верхнюю частку слупоў. Матэрыяльны ўрон ацэньваецца ў 2,7 тыс. рублёў, - распавялі ва УУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула