БЕЛ Ł РУС

На Дні Швецыі ў Мінску выступіць экс-салістка Ace of Base

12.04.2018 / 10:29

Nashaniva.com

Экс-салістка мегапапулярнай колісь групы Ace of Base Ені Бергрэн выступіць на Дні Швецыі ў Мінску 2 чэрвеня, паведамілі «Мінск-Навіны» ў пасольстве Швецыі ў Беларусі.

У гэтым годзе Дзень Швецыі адкрывае сезон святаў нацыянальных культур у Верхнім горадзе.

— Разгорнуцца культурная, адукацыйная, інфармацыйная, дзіцячая, спартовая пляцоўкі, — распавёў першы сакратар пасольства Швецыі ў Беларусі Магнус Сэтэрберг.

Сярод навінак будзе зона віртуальнай рэальнасці.

— Хутка ў Мінск даставяць камплект шлемаў, з дапамогай якіх госці змогуць апынуцца ў Швецыі, не пакідаючы беларускую сталіцу, — адзначыў першы сакратар пасольства. — Упершыню на свяце з'явіцца і кухня-тэатр. 

Завершыцца Дзень Швецыі вялікім вечаровым канцэртам, на якім выступяць беларускі рок-гурт Akute і Ені Бергрэн.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула