БЕЛ Ł РУС

Васьмікласнік у Гродне скраў легкавік

12.04.2018 / 11:23

Nashaniva.com

Пра гэта паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Усё адбылося ўначы ў двары дома па вуліцы Дзяржынскага. Каля апоўначы 15-гадовы падлетак звярнуў увагу на прыпаркаваны «Нісан». Адкрыўшы яго, ён пабачыў ключ.

«Хлопец завёў рухавік і пачаў ездзіць па дварах на чужой машыне. Праз некалькі хвілін ён у тэхнічна спраўным стане кінуў скрадзены аўтамабіль у тым жа двары, адкуль яго забіраў», - інфармавалі ў прэс-службе УУС.

Па слядах аператыўнікі крымінальнага вышуку знайшлі юнага згоншчыка, распачата крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула