БЕЛ Ł РУС

Улады Сірыі апублікавалі ВІДЭА з Асадам пад назвай «Раніца стойкасці»

14.04.2018 / 10:0

Nashaniva.com

Адміністрацыя прэзідэнта Сірыі Башара Асада апублікавала ў сацыяльных сетках відэазапіс пад назвай «Раніца стойкасці», дзе кіраўнік рэспублікі ў касцюме і з дзелавым партфелем у руках заходзіць, па дадзеных Reuters, у прэзідэнцкі палац.

صباح الصمود..

رئاسة الجمهورية العربية السورية pic.twitter.com/hhIZT6cOTe

— Syrian Presidency (@Presidency_Sy) 14 апреля 2018 г.

На відэазапісе Асад заходзіць у будынак і праходзіць па мармуровай зале. Відэазапіс доўжыцца восем секунд, на ёй прэзідэнт нічога не кажа.

Па Сірыі ў ноч на 14 красавіка заходняя кааліцыя нанесла ўдары. Башар Асад яшчэ не зрабіў афіцыйнай заявы наконт атакі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула