БЕЛ Ł РУС

Нават не паспеў разматаць новую вуду: на Вілейшчыне нечакана памёр рыбак

18.04.2018 / 11:52

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося на канале Вілейска-Мінскай воднай сістэмы паміж вёскамі Ерхі і Сосенка 15 красавіка, піша Рэгіянальная газета.

56-гадовы сталічны жыхар прыехаў раніцай разам з сябрам на рыбалку.

Па словах сябра, мужчына нават не паспеў нацешыцца з новай вуды, яму стала дрэнна.

Пасля медыцынскай экспертызы даведаліся, што мінчанін памёр ад ішэмічнай хваробы сэрца.

— Пры гэтым жонка памерлага расказала, што прыкладна за тыдзень яе муж рабіў ультрагукавае даследаванне. Па яго выніках, дактары сказалі, што ў мужчыны здаровае сэрца, — распавяла намеснік начальніка Вілейскага РАУС Кацярына Млечка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула