БЕЛ Ł РУС

Кожны трэці расеец выступае за публічнае сьмяротнае пакараньне

17.10.2008 / 15:50

Nashaniva.com

Яны лічаць такі спосаб эфэктыўным у якасьці сродку вынішчэньня карупцыі. Каля 60% іх суграмадзянаў не падзяляюць такі погляд.

Кожны трэці расеец выступае за публічнае сьмяротнае пакараньне, як эфэктыўны сродак барацьбы з карупцыяй, большасьць (59%) не адобрылі б падобнае новаўвядзеньне. Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня Ўсерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкага меркаваньня.

Трохі больш за палову расейцаў (51%) лічаць, што публічныя жорсткія пакараньні за карупцыю (напрыклад, адсячэньне галавы альбо іншых частак цела) не дапамогуць барацьбе зь ёй, 39% выказваюць супрацьлеглае меркаваньне.
Найбольшую падтрымку такія меры знаходзяць сярод рэспандэнтаў ва ўзросьце старэй за 35 год (40-41%).

Расея мае багатыя традыцыі

Паводле КоммерсантЪ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула