БЕЛ Ł РУС

Бутэлькай па галаве: у Польшчы збілі семярых беларусаў за тое, што яны гаварылі між сабой па-руску

18.04.2018 / 17:18

Nashaniva.com

Польскія СМІ масава паведамляюць пра здарэнне ў горадзе Голдап. Паводле версіі пракуратуры,

8 красавіка трое мясцовых жыхароў з прымяненнем слезацечнага газу накінуліся на семярых беларусаў, якія прыехалі ў горад на заробкі. 

«У грамадзян Беларусі распылілі газ, потым пачалі біць рукамі, адзін з нападнікаў біў бутэлькай па галаве», — паведамляюць польскія СМІ. 

Ілюстрацыйнае фота

Трох злачынцаў затрымалі амаль адразу ж пасля здарэння, яны прызналі сваю віну і патлумачылі, што білі за тое, што тыя ў чужой кампаніі «гаварылі па-руску». 

Цяпер тром затрыманым пагражае па 7,5 года зняволення, але яны адпушчаныя пад падпіску аб нявыездзе. 

Польскія медыя нагадваюць, што ў горадзе Голдап жыве і працуе каля 200 беларусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула