БЕЛ Ł РУС

У Оршы п'яны пенсіянер з-за двух шакаладных батончыкаў пагражаў парэзаць прадавачак крамы

19.04.2018 / 15:14

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 17 красавіка.

Дзіўныя паводзіны п'янага мужчыны, які ўвесь час азіраўся па баках, выклікала падазрэнне ў персанала гандлёвага аб'екта. Прадаўшчыцы завялі яго ў бакоўку і запатрабавалі паказаць кішэні. У адказ мужчына выхапіў нож і стаў пагражаць жанчынам, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.

На дапамогу прадавачкам прыйшоў грузчык, які выбіў нож і скруціў хулігана. Потым пад'ехала міліцыя.

— Свае паводзіны пенсіянер патлумачыў тым, што пасля дозы алкаголю яму захацелася салодкага, і ён хацеў сцягнуць з крамы два шакаладныя батончыкі, - распавялі «ННВ» ва УУС Віцебскага аблвыканкама.

Два гады таму аршанец ужо быў асуджаны за разбой, на волю ён выйшаў зусім нядаўна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула