БЕЛ Ł РУС

Насуперак жаданню Каламойскага экспарт беларускага паліва ва Украіну абмежаваны не будзе

20.04.2018 / 16:54

Nashaniva.com

Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі (МКМТ) прыняла рашэнне аб немэтазгоднасці спецыяльнага расследавання па ініцыятыве кампаніі Укртатнафта (Крэменчугскі нафтаперапрацоўчы завод, Палтаўская вобласць) адносна росту аб'ёмаў імпартных нафтапрадуктаў, паведамляе прэс-служба Мінэканомікі Украіны.

У Мінэканомікі адзначылі, што вытворчасць маторных паліваў ва Украіне ажыццяўляюць толькі два заводы з сямі існуючых, а менавіта: Крэменчугскі НПЗ і Шабелінскі ГПЗ. Аднак наяўныя вытворчыя магутнасці не здольныя цалкам задаволіць попыт спажыўцоў у маторных палівах.

Такім чынам, рынак паліва больш чым на 80% залежыць ад імпартных паставак, якія паступаюць як з Беларусі і Расіі, так і з краін ЕС Літвы, Польшчы.

Нагадаем, што кампанія Укртатнафта прасіла Мінэканамразвіцця Украіны ўвесці квоты на імпарт ва Украіну бензінаў і дызельнага паліва з 1 мая 2018 года, у тым ліку і з Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула