БЕЛ Ł РУС

Смерць пад Жабінкай: кіроўца «БМВ» хацеў праскочыць перад МАЗам, які паварочваў налева

21.04.2018 / 10:58

Nashaniva.com

Аварыя пад Жабінкай прывяла да смерці кіроўцы «БМВ», паведамляе МУС.

Каля вёскі Булькава ён абганяў МАЗ, але не заўважыў, што той збіраецца на паварот. Адбылося сутыкненне, пасля чаго «БМВ» выкінула на «Ладу», якая ехала насустрач.

Кіроўца «БМВ» памёр па дарозе ў бальніцу, яго 12-гадовы сын шпіталізаваны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула