БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка з сынамі паехаў на суботнік у Александрыю, міністры — у свае родныя мясціны ці па лясах ФОТЫ

21.04.2018 / 11:22

БЮ

абноўлена

У Беларусі 21 красавіка адбываецца суботнік. Паколькі 2018 год абвешчаны Годам малой радзімы, чыноўнікі раз'ехаліся па сваіх родных мясцінах.

Аляксандр Лукашэнка з сынамі рушылі ў Александрыю. Тут, у Шклоўскім раёне, яны ўдзельнічаюць у аднаўленні Трафімавай крыніцы. Яна нібыта названа ў гонар дзеда кіраўніка дзяржавы.

Старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур паехаў на малочна-таварную ферму ў вёску Дубянец Столінскага раёна, гэта непадалёк ад яго роднай Белавушы.

Старшыня КДБ Валер Вакульчык будзе прыбіраць дзіцячы садок у вёсцы Радастава Драгічынскага раёна.

Віцэ-прэм'ер Васіль Жарко адправіўся ў вёску Леснікі Драгічынскага раёна.

Кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава працуе ў Полацку.

Некаторых іншых топ-чыноўнікаў адправілі садзіць лес. Прэм'ер Андрэй Кабякоў з віцэ-прэм'ерам Міхаілам Русым апынуліся пад Стоўбцамі, а міністр замежных спраў Уладзімір Макей - у Лагойскім раёне.

Першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі.

Андрэй Кабякоў.

Міхаіл Русы.

Віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.

{POLL#743}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула