БЕЛ Ł РУС

Сяргей Ляшкевіч асуджаны на 5 месяцаў зьняволеньня.

29.05.2006 / 20:07

Nashaniva.com

Сьведкамі ад абвінавачаньня выступалі неаднаразова асуджаныя грамадзяне, якія ўвесь час блыталіся ў сваіх паказаньнях, а ў якасьці доказу віны актывіста дэманстравалася хроніка палітычных акцыяў у Менску і фільм Юр’я Хашчавацкага.

Шчучынскі апазыцыйны актывіст Сяргей Ляшкевіч асуджаны паводле ч.3 арт 293 Крымінальнага кодэксу РБ («Навучаньне альбо іншая падрыхтоўка асобаў да ўдзелу ў масавых беспардках, а таксама фінансаваньне, альбо іншае матэрыяльнае забесьпячэньне такіх дзеяньняў»). Пракурор патрабаваў для былога сябры ініцыятыўнай групы Мілінкевіча 6 месяцаў зьняволеньня.

Сьведкамі ад абвінавачаньня выступалі неаднаразова асуджаныя грамадзяне, якія ўвесь час блыталіся ў сваіх паказаньнях, а ў якасьці доказу віны актывіста дэманстравалася хроніка палітычных акцыяў у Менску і фільм Юр’я Хашчавацкага.

Беларускія палітыкі называюць працэс над Ляшкевічам безпрэцэндэнтным і палітычным.

На свабоду Сяргей Ляшкевіч выйдзе ў жніўні.

Сямён Печанко

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула