БЕЛ Ł РУС

У Віцебскім раёне трактарыст насмерць пераехаў калегу

23.04.2018 / 21:58

Nashaniva.com

У Віцебскім раёне падчас сельскагаспадарчых работ загінуў трактарыст, паведамляе ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Трагедыя адбылася сёння на полі каля вёскі Задуброўе. Кіроўца трактара 1982 года нараджэння наехаў сеялкай на свайго 51-гадовага калегу.

Абодва кіроўцы, паабедаўшы, адправіліся да сваіх машын, адзін з іх сеў у трактар і пачаў рухацца заднім ходам. Другі трактарыст жэстамі паказаў свайму калегу спыніцца. Той спыніўся, але потым паехаў прама, не заўважыўшы калегу, які перамясціўся, апынуўся перад сеялкай і трапіў пад яе кола.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула