БЕЛ Ł РУС

Цана бараля Brent перавысіла $75 упершыню з 2014 года

24.04.2018 / 9:16

Nashaniva.com

Bloomberg

Цана бараля паўночнаморскай сумесі нафты Brent на біржы ICE ў Лондане ўпершыню з лістапада 2014 года перасягнула адзнаку ў 75 даляраў.

Па стане на 22:25 панядзелка, чэрвеньскія ф'ючарсы на Brent таргаваліся па 75,09 даляра. Затым цана нафты трохі знізілася, але па стане на раніцу 24 красавіка, 08.56, бараль Brent каштаваў 75,02 даляра.

Каціроўкі Brent выкарыстоўваюцца для разліку цаны расійскіх гатункаў нафты, у тым ліку Urals. Бюджэт Расіі на 2018 год звярстаны зыходзячы з сярэднегадовага кошту Urals - 40 даляраў за бараль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула