БЕЛ Ł РУС

Хакеры заблакавалі сайт украінскага міністэрства і патрабуюць выкуп у біткойнах

24.04.2018 / 13:07

nn.by

Невядомыя заблакавалі сайт Міністэрства энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны і за разблакіроўку патрабуюць выкуп памерам 0,1 біткойн. 

Як піша Reuters, украінскія ўрадавыя сістэмы і важнейшыя аб'екты інфраструктуры неаднаразова станавіліся мэтай хакераў. Кіеў звычайна абвінавачвае ў нападах Расію, хаця Масква адмаўляе сваё дачыненне.

Пры гэтым унутраныя сістэмы міністэртва не ўзламаныя: пошта працуе, як і раней, і дадзеныя, хутчэй за ўсё, не скрадзеныя. 

На момант напісання артыкула, у прадстаўнікоў ведамства заставалася сем гадзін, каб заплаціць выкуп. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула