БЕЛ Ł РУС

З герба Беластока прыбяруць «Пагоню»?

24.04.2018 / 15:11

Nashaniva.com

Радны Кшыштаф Стаўніцкі ад «Права і справядлівасці» хоча вярнуць гістарычны герб, перадае радыё «Рацыя»

На сучасным гербе Беластока, які мае глыбокія гістарычныя карані, выяўлены Белы арол на чырвоным і «Пагоня» на жоўтым фоне. Але «праблема» палягае на тым, што ён быў нададзены расейскім царом Аляксандрам I у 1809 годзе, хоць і нязначна змяніўся з тых часоў.

Стаўніцкі хацеў бы, каб горад вярнуў першапачатковы герб — Грыфа з ініцыяламі Яна Клеменса Браніцкага. Ён адзначае, што герб быў нададзены каралём Аўгустам III у 1749 г.

У якасці абгрунтавання прыводзіцца меркаванне геральдычнай камісіі, якая ўжо некалькі разоў выказвалася за вяртанне гістарычнага герба, негатыўна ацэньваючы сучаснасны.

Гэта ўжо не першая спроба змены герба. У 2012 годзе падобная ініцыятыва сыходзіла ад тагачаснага кіраўніка рады горада Владзімежа Кусака ад «Грамадзянскай платформы».

Паводле bialystokonline.pl

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула