БЕЛ Ł РУС

Раскамнагляд заблакаваў IP-адрасы «Укантакце», «Яндэкса», твітара і фэйсбука

27.04.2018 / 09:15

Nashaniva.com

IP-адрасы «Укантакце», «Яндэкса», твітара, фэйсбука і «Аднакласнікаў» патрапілі ў рэестр сайтаў, якія забараніў Раскамнагляд. Пра гэта піша «Коммерсант» са спасылкай на телеграм-канал RKNShowtime.

Як паведамляецца, у спіс таксама трапілі IP-адрасы Yahoo і Liveinternet. На сайце ведамства паведамляецца аб блакаванні адрасу 87.240.129.133, які належыць «Укантакце». Таксама ў пераліку фігуруюць 33 IP-адрасы Google і адрасы Microsoft (29), Amazon (14), па пяць адрасоў «Яндэкса» і фэйсбука, тры адрасы твітара і адзін «Аднакласнікаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула