БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, калі Samsung выпусціць тэлевізары з найноўшай тэхналогіяй экрана

27.04.2018 / 10:29

Нядаўна Samsung даў справаздачу аб даходах за першы квартал гэтага года. Асноўны прыбытак кампаніі прынесла вытворчасць паўправаднікоў, падраздзяленне Samsung Display аказалася менш прыбытковым. У сувязі з гэтым вытворца вырашыў паскорыць выхад новых тэлевізараў, вырабленых па тэхналогіі microLED.

Зніжэнне даходаў адбылося з-за саслабелага попыту на гнуткія OLED-панэлі і павелічэння выпуску LCD-панэляў канкурэнтамі накшталт JDI. Продажы тэлевізараў у першым квартале 2018 года таксама знізіліся ў параўнанні з тым жа перыядам мінулага года.

У сувязі з гэтым у кампаніі вырашылі пачаць выпуск новых тэлевізараў, вырабленых па тэхналогіі microLED, ужо ў другой палове 2018 года. Першым прадуктам такога роду стаў тэлевізар The Wall (146 цаляў), які анансавалі на выставе CES-2018 у Лас-Вегасе.

Як адзначаюць у Samsung, іх рашэнне дазваляе зрабіць тэлевізар на ўсю сцяну, менавіта такога памеру, які неабходны карыстальніку.

Тэхналогія microLED дае практычна тыя ж перавагі, што і OLED-панэлі (іх у сваіх топавых тэлевізарах выкарыстоўвае галоўны канкурэнт Samsung на гэтым рынку — LG). Кожны мікраскапічны святлодыёд дае сваё святло, таму тут не патрэбна агульнае падсвятленне за панэллю. Акрамя таго, такая тэхналогія дазваляе атрымаць глыбокі чорны колер і вельмі высокую яркасць.

Дзякуючы падобным тэлевізарам Samsung разлічвае захаваць лідарства на рынку прэміяльных TV-сістэм і павялічыць даходы ў другой палове года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула