БЕЛ Ł РУС

Амаль лета: прагноз надвор'я на 28 красавіка — 1 мая

27.04.2018 / 11:11

Nashaniva.com

Фота Сяргея Гудзіліна

28 красавіка, у суботу, толькі на паўночным захадзе Гродзенскай вобласці прагназуюць кароткачасовыя дажджы. Па ўсёй краіне без ападкаў.

Ноччу і раніцай + 1 … + 7°С, удзень +14 … + 20°С, па паўднёвым захадзе краіны 21 … 23°С.

У Мінску ўдзень чакаецца да +15 … + 17°С.

З нядзелі ўсталюецца цёплае надвор'е. Месцамі пройдуць кароткія летнія дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу + 5 … +11°С, днём + 17 … + 24°С, па паўднёвым захадзе + 25 … + 27°С.

У Мінску днём + 21 … + 23°С.

У панядзелак, 30 красавіка, кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу + 9 … + 14°С, днём ад +20 па паўночным усходзе да +29°С па поўдні краіны. У Мінску днём + 24 … + 26°С.

У аўторак, 1 мая, днём + 20 … + 26°С, па поўдні краіны да +28°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула