БЕЛ Ł РУС

85-гадовай жанчыне аддалі доўг сувенірнай банкнотай

27.04.2018 / 12:49

Nashaniva.com

Пра гэта БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

У канцы сакавіка ў Іўеўскі РАУС звярнулася 85-гадовая жанчына. Яна распавяла, што пазычыла 100 рублёў 37-гадоваму аднавяскоўцу, але ён доўга не вяртаў грошы. Даведаўшыся пра намер жанчыны звярнуцца ў міліцыю, даўжнік прынёс ёй купюру 200 еўра. У якасці здачы папрасіў яшчэ 100 рублёў. Але яго купюра была сувенірнай.

«Купюра канфіскаваная і прызнана рэчавым доказам. Вытворцам на ёй нанесеныя надпісы «Не з'яўляецца плацежным сродкам», «Сувенір «. На маёмасць падазраванага накладзены арышт», - адзначыў Сяргей Шаршаневіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула