БЕЛ Ł РУС

У Амерыцы загінуў беларус: сарваўся з атракцыёна «Агнявое кола»

27.04.2018 / 14:28

УШ

Бяда адбылася ноччу 26 красавіка на кірмашы ў горадзе Аляксандэр (штат Алабама).

45-гадовы мужчына без страхоўкі залез на 9-метровую вышыню — аператар папрасіў яго дапамагчы праверыць дэталь атракцыёна. Пасля да атракцыёна падышоў іншы супрацоўнік, які загадаў мужчыну спусціцца. Той паслізнуўся і ўпаў на зямлю, паведамляе ABC.

Атракцыён «Вогненнае кола»

Беларуса адвезлі ў бальніцу, дзе ён памёр.

Акруговы коранер распавёў алабамскаму парталу al.com, што загінулы працаваў з атракцыёнамі каля 20 гадоў. Мужчына працаваў на атракцыёне са скачкамі на вяроўцы, які стаіць па суседстве з «Вогненным колам».

Па словах коранера, мужчына званіў сваёй маці ў Беларусь кожны тыдзень. Ці ёсць у беларуса сваякі ў ЗША, невядома, але ж сам ён жыў адзін у доміку на колах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула