БЕЛ Ł РУС

Створаны матэрыял з гідрагелю, які ў 5 разоў больш трывалы за сталь 

27.04.2018 / 20:00

nn.by

Навукоўцы з універсітэта Хакайда распрацавалі набор гідрагелевых кампазітаў, якія ўяўляюць сабой гідрагель, у структуру якога ўбудаваныя асаблівыя валокны. Атрыманы ў выніку кампазітны матэрыял аказаўся ў 5 разоў больш трывалы за высокавугляродзістую сталь, піша New Atlas.

Фота: Hokkaido University.

Структурную аснову гідрагелю складаюць гідрафільныя палімерныя ланцугі, што на 90% складаюцца з вады. Зрабіць іх эластычнымі, гнуткімі і пры гэтым вельмі трывалымі стала магчымым дзякуючы даданню шкляных мікравалокнаў у выніку фарміравання дынамічнай іённай сувязі.

Характарыстыкі армаванага шкловалокнамі гідрагелю выглядаюць неверагодна: ён у 100 разоў больш трывалы за любы звычайны гідрагель, у 25 разоў — за шкловалакно і ў 5 разоў — за высокавугляродзістую (вельмі трывалую) сталь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула