БЕЛ Ł РУС

Невядомы ў Кітаі забіў 7 школьнікаў

27.04.2018 / 17:7

Nashaniva.com

Мужчына напаў на вучняў сярэдняй школы ў кітайскай правінцыі Шэньсі. Пра гэта паведамляюць улады павета Мінчжы (акруга Юйлінь) на афіцыйнай старонцы ў сацыяльнай сетцы Weibo.

Паводле паведамлення, напад адбыўся в 13:10 па беларускім часе, калі навучэнцы адной з сярэдніх школ у Мінчжы вярталіся дадому.

У выніку нападу сямёра дзяцей загінулі, яшчэ 12 атрымалі раненні. У паведамленні не адзначаецца, якім чынам паранілі дзяцей.

Чалавека, які нападаў, ужо затрымалі, прычыны яго дзеянняў пакуль не высветлены.

«Пацярпелыя дзеці дастаўлены ў бальніцу, медыкі робяць усё магчымае, каб іх вылечыць», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула