БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, чаму не працаваў Telegram

29.04.2018 / 12:17

Nashaniva.com

Адключэнне электраэнергіі ў раёне Амстэрдама прывяло да маштабнага збою ў працы папулярнага месенджара Telegram у многіх краінах Еўропы, паведаміла адміністрацыя сэрвісу.

«Вядуцца аднаўленчыя работы пасля маштабнага адключэння электраэнергіі ў ваколіцах Амстэрдама. Карыстальнікі Telegram ў Еўропе, краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, а таксама ў Расіі і СНД не могуць падлучыцца», — піша Telegram ў «Твітары».

Адключэнне электраэнергіі таксама парушыла працу буйнога аэрапорта Схіпхол, які абслугоўвае значную частку Нідэрландаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула