БЕЛ Ł РУС

Так цёпла ў Мінску і Гомелі яшчэ не бывала. Час, каб сузіраць квецень

1.05.2018 / 10:25

nn.by

Тэмпературныя рэкорды дня пабітыя 30 красавіка ў Мінску і Гомелі, паведамілі сіноптыкі Мінпрыроды.

У беларускай сталіцы 30 красавіка было зафіксавана плюс 25,3 градуса. Раней самая высокая тэмпература ў гэты дзень адзначалася ў Мінску ў 2012 годзе, тады было 24,8 градуса вышэй за нуль.

У Гомелі ў апошні дзень красавіка слупок тэрмометра падняўся да плюс 26,1. Папярэдні тэмпературны рэкорд дня ў гэтым горадзе адзначаны ў 1986 годзе. Тады ў Гомелі было 25,6 градуса.

Такое ж цёплае надвор'е захаваецца і цягам наступнага тыдня. Гэтыя дні ідэальныя, каб сузіраць квецень. На поўдні краіны ўжо цвітуць яблыні. У цэнтры — вішні, раннія слівы, ірга.

У гэтым годзе можна чакаць выдатнага ўраджаю садавіны: на квецень не будзе замаразкаў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула