БЕЛ Ł РУС

«Дынама» дзьме, аж вецер ходзіць

21.10.2008 / 09:32

У чэмпіянаце Кантынэнтальнай хакейнай лігі дзевятае паражэньне запар — гэтым разам ад омскага «Авангарду».

У чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» пацярпела дзевятае паражэнне запар.

20 кастрычніка ў Омску каманда Васіля Спірыдонава прайграла мясцоваму «Авангарду» з лікам 3:5 (1:1, 1:2, 1:2). З нашых шайбы закінулі — Андрэй Антонаў (2.14), Андрэй Спірыдонаў (34.06), Бен Клаймер (40.21, у большасці 5 на 3).

Перад пачаткам гульні прайшла цырымонія ў памяць аб 19-гадовым нападаючым омічаў Аляксеі Чарапанаве, які памёр 13 кастрычніка пасля матчу з чэхаўскім «Віцязем» ад вострай сардэчнай недастатковасці.

Па выніках 19 гульняў «Дынама» з 11 ачкамі займае апошняе месца ў дывізіёне Баброва і агульнай табліцы.

Наступны матч мінскі клуб правядзе ў гасцях супраць васкрасенскага «Хіміка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула