БЕЛ Ł РУС

Кім Чэн Ын пагадзіўся сустрэцца з Трампам на мяжы Карэй

2.05.2018 / 06:20

Nashaniva.com

Лідар КНДР Кім Чэн Ын пагадзіўся сустрэцца з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у дэмілітарызаванай зоне ў вёсцы Пханмунджом на мяжы Паўночнай і Паўднёвай Карэі. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на сваю крыніцу.

Паводле яго слоў, кіраўніка КНДР сустрэцца з Трампам у Пханмунджоме пераканаў прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін. Суразмоўца тэлеканала растлумачыў, што Кім Чэн Ын пагадзіўся з яго прапановай у сувязі з тым, што ў гэтай вёсцы ўжо гатова ўсё неабходнае абсталяванне для правядзення сустрэчы. На мінулым тыдні ў Пханмунджоме адбыліся перамовы Кім Чэн Ына і прэзідэнта Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Іна

Сустрэцца ў Пханджумоне прапанаваў Трамп. Сустрэча, магчыма, адбудзецца ў канцы мая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула