БЕЛ Ł РУС

Фэйсбук запусціць сэрвіс знаёмстваў

2.05.2018 / 10:26

Nashaniva.com

Кіраўнік фэйсбука Марк Цукерберг абвясціў пра хуткі запуск сэрвісу знаёмстваў.

«У фэйсбуку 200 мільёнаў чалавек, якія называюць сябе адзінокімі, так што тут сапраўды можна сёе-тое зрабіць», — сказаў Цукерберг, выступаючы на штогадовай канферэнцыі для распрацоўшчыкаў F8.

Па словах кіраўніка фэйсбука, сэрвіс будзе прызначаны, перш за ўсё, для карыстальнікаў, якія шукаюць працяглых адносін, а не аднакратных спатканняў.

Цукерберг не назваў канкрэтную дату, калі сэрвіс будзе запушчаны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула