БЕЛ Ł РУС

У Арменіі з-за акцый пратэсту перасталі хадзіць цягнікі

2.05.2018 / 11:06

Nashaniva.com

Thanassis Stavrakis / AP

У Арменіі цалкам спынены чыгуначны рух з-за акцый пратэсту, удзельнікі якіх перакрылі рэйкі.

«Уся чыгунка не працуе», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» прэс-сакратар Паўднёва-Каўказскай чыгункі Вардан Алаян.

Дэманстранты таксама блакуюць вуліцы і аўтамабільныя трасы. Перакрытая дарога Ерэван — Севан і ўчастак трасы Арменія — Грузія.

З-за акцый пратэсту не могуць сабрацца на пасяджэнне дэпутаты парламента Арменіі. Зарэгістраваны толькі 27 з 105 дэпутатаў. Апазіцыя байкатуе паседжанне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула