БЕЛ Ł РУС

Трамп даручыў скараціць кантынгент ЗША ў Паўднёвай Карэі

4.05.2018 / 9:18

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даручыў Пентагону падрыхтаваць варыянты скарачэння амерыканскага кантынгенту ў Паўднёвай Карэі, паведаміла The New York Times са спасылкай на некалькі інфармаваных крыніц.

У выпадку заключэння мірнай дамовы паміж КНДР і Паўднёвай Карэяй, зазначылі суразмоўцы выдання, адпадзе патрэба ў неабходнасці трымаць на паўвостраве 28,5 тысячы амерыканскіх вайскоўцаў.

Магчымасць скарачэння амерыканскага кантынгенту, падкрэслілі крыніцы газеты, не будзе «прадметам гандлю» на перамовах Трамп і лідара КНДР Кім Чэн Ына, якія павінны адбыцца ў найбліжэйшы час.

У сваю чаргу ўлады Паўднёвай Карэі існаванне плана па вывадзе з краіны часткі амерыканскага кантынгенту адмаўляюць, паведамляе Bloomberg. Кіраўнік Упраўлення нацыянальнай бяспекі адміністрацыі прэзідэнта Паўднёвай Карэі Чон Ы Ён заявіў, што высокапастаўленая крыніца ў Белым доме запэўніла яго ў тым, што паведамленні пра план вываду войскаў «не адпавядае рэчаіснасці».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула