У Слуцку ноччу дзве 18-гадовыя дзяўчыны купаліся ў рацэ, адна патанула
Каля 3 гадзін ночы 4 мая выратавальнікам паведамілі пра дзяўчат, якія танулі ў рацэ Случ.
Танулі дзве 18-гадовыя дзяўчыны. Калі ратавальнікі прыбылі на месца, адну з іх выратавалі відавочцы. Дзяўчыну адправілі ў бальніцу, паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС.
А 9 раніцы работнікі Асвода пачалі пошукі патанулай.