БЕЛ Ł РУС

У Мінску шукаюць 12-гадовага школьніка: ён не вярнуўся дадому пасля заняткаў

4.05.2018 / 11:0

Міліцыя і валанцёры шукаюць у сталіцы 12-гадовага Мікалая Скурата, які не вярнуўся дадому пасля заняткаў. Падрабязнасці паведамляе пошукавы атрад «Анёл».

Хлопчык пражывае ў Мінску па вуліцы Яна Чачота, 11. У чацвер, 3 мая, прыкладна ў 18.00 ён пайшоў з школы № 9 (вуліца Ежы Гедройца, 20), але дадому не прыйшоў.

«У той жа дзень быў заўважаны на дзіцячай пляцоўцы па адрасе Напалеона Орды, 45», - удакладнілі ў атрадзе «Анёл».

Прыкметы: рост 150 см, нармальнага целаскладу, вочы зялёна-карыя, валасы светла-русыя, кароткая стрыжка. Асаблівыя прыкметы: вяснушкі. Быў апрануты: цёмна-сіняя куртка, цёмна-сіні джэмпер, чорныя красоўкі, бэжавы заплечнік.

Пошукам займаюцца супрацоўнікі Маскоўскага РУУС

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула