БЕЛ Ł РУС

Затрыманне Аляксея Навальнага ў Маскве ВІДЭА

5.05.2018 / 16:06

Nashaniva.com

На Пушкінскай плошчы ў Маскве затрымалі апазіцыянера Аляксея Навальнага і працягваюць арыштоўваць удзельнікаў пратэстаў. Пра гэта паведамляе карэспандэнт расейскай службы Бі-бі-сі.

Жёсткое задержание Алексея @navalny на Пушкинской площади! #ОнНамНеЦарь https://t.co/XPSE9PAvsP pic.twitter.com/GNP5l51r0k

— Навальный LIVE (@navalnylive) May 5, 2018

Колькасць затрыманых пакуль невядомая, але лік можа ісці на дзясяткі, а то і сотні людзей.

На відэа, якое пашырыў штаб Навальнага, відаць як некалькі паліцэйскіх схапілі спадара Навальнага за рукі і ногі і панеслі ў аўтазак.

Як паведамляе карэспандэнт, у аўтазаках АМАПа не хапае месца для затрыманых.

Паліцыя ўкліньваецца ў натоўп ланцугом з 10-15 чалавек і выхоплівае пратэстуючых.

Аб адзінкавых затрыманнях паведамляюць і з Санкт-Пецярбурга.

Там некалькі тысяч пратэстоўцаў перакрылі Неўскі праспект.

Питерцы перекрыли Невский проспект pic.twitter.com/3OdCkoXx6r

— Сурначева (@Schroeding) May 5, 2018

Раней паведамлялася пра масавыя затрыманні пратэстоўцаў у іншых гарадах Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула