БЕЛ Ł РУС

У Расіі адбыліся пажары яшчэ ў трох гандлёвых цэнтрах

6.05.2018 / 11:23

nn.by

Узгаранні ўзніклі ў суботу, 5 мая, у трох гандлёва-забаўляльных цэнтрах расійскіх гарадоў Іванава і Наябрск.

У Іванаве каля 16-й гадзіны адбылося задымленне крамы «Ашан», што месціцца ў гандлёвым цэнтры «Еўралэнд». Супрацоўнікам МНС давялося эвакуяваць каля 200 чалавек, ніхто з іх не пацярпеў.

Пазней уначы ў той жа дзень у Наябрску загарэліся гандлёвыя цэнтры «Таўрус» і «Сям’я». Пацярпелых няма, але ў ГЦ «Сям’я» агонь пашкодзіў 2200 кв.м. будынка.

МНС мяркуе, што найбольш імаверная прычына пажараў у Наябрску — падпал.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула