БЕЛ Ł РУС

У Мінску шукаюць мужчыну, які скраў забытую ля абменніка тэчку з грашыма

7.05.2018 / 15:07

Nashaniva.com

Мінская міліцыя шукае мужчыну, які скраў пакінутую ля абменніка тэчку з грашыма. Пра гэта паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Жанчына мяняла грошы ў абменніку ў гандлёвым цэнтры на Ціміразева і забылася на стойцы тэчку з 220 рублямі. Пазней да гэтага абменнага пункта падышоў мужчына. Ён дастаў з сумкі свае грошы і перадаў іх касіру. Заўважыўшы, што на стойцы ляжыць чужая тэчка, ён накрыў яе сваёй сумкай. Забраўшы ў касіра свае грошы, ён паклаў тэчку ў сумку і сышоў.

Калі вы пазналі на фота мужчыну, альбо маеце якую-небудзь інфармацыю пра яго месцазнаходжанне, міліцыя просіць звяртацца ў Цэнтральнае РУУС асабіста або па тэлефонах: 8 (017) 288-02-02, 8 (033) 607-24-87 або 102.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула