БЕЛ Ł РУС

Google вырашыў блакаваць усю рэкламу, звязаную з рэферэндумам па абортах у Ірландыі

9.05.2018 / 18:59

Nashaniva.com

З 10 мая Google будзе блакаваць усю рэкламу, звязаную з правядзеннем рэферэндуму па абортах у Ірландыі.

«У выніку павелічэння намаганняў для забеспячэння сумленных выбараў ва ўсім свеце, мы вырашылі прыпыніць усе рэкламныя аб'явы, звязаныя з рэферэндумам аб Восьмай папраўцы да Канстытуцыі Ірландыі», — гаворыцца ў заяве кампаніі.

Рэферэндум павінен адбыцца 25 мая. Выбаршчыкі павінны вырашыць, адмяняць ці не норму канстытуцыі краіны, у якой гаворыцца аб праве на жыццё ненароджаных. Зараз у Ірландыі перапыненне цяжарнасці здараецца толькі ў экстранных сітуацыях.

Выбарчае заканадаўства Ірландыі забараняе замежным арганізацыям фінансаваць удзельнікаў выбарчых кампаній. Аднак сацыяльныя сеткі могуць размяшчаць рэкламу, прафінансаваную з-за мяжы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула