БЕЛ Ł РУС

«Мне 71 год, гэта нармальна!» — пабачыўшы міліцыю, аршанец стаў качацца ў брудзе ВІДЭА

10.05.2018 / 11:08

УШ

У пачатку мая сталы аршанец перайшоў праезную частку не па пешаходным пераходзе. Калі да яго падышлі міліцыянты, мужчына раптам лёг на зямлю і пачаў качацца ў брудзе. Імя сваё называць катэгарычна адмовіўся.

Пасля ён запатрабаваў хуткую. Праўда, дактары праблем са здароўем не знайшлі.

У выніку мужчыну адвезлі ў пастарунак. Праз адбіткі пальцаў высветлілі асобу. Аказалася, што мужчыну 69 гадоў.

Аршанца аштрафавалі за няправільны пераход дарогі, а пасля яшчэ будуць судзіць за непадпарадкаванне міліцыянтам.

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула