З чацьвярга ў Менску пахаладае
Цераз Беларусь пачне перамяшчацца атмасфэрны фронт, які прынясе кароткачасовыя дажджы.
Цераз Беларусь пачне перамяшчацца атмасфэрны фронт, які прынясе кароткачасовыя дажджы. Схаладае.
Як зазначае галоўны сыноптык Рэспублікансгага гідрамэтэацэнтру Вольга Фядотава,
да канца кастрычніка халодныя і даждлівыя дні будуць чаргавацца з адносна цёплымі і яснымі.Ноччу +1… +6, часам замаразкі да -1… -3 градусаў.
Удзень +5 да +12. Пры канцы месяца дзённая тэмпэратура паветра зьнізіцца да +2… +4.
Да слова, другая дэкада кастрычніка аказалася даволі цёплай. Сярэднясутачная тэмпэратура паветра склала ў гэтыя дні ад +6 да +11, што вышэй за норму на 1—5 градусаў.
Такое назіраецца прыкладна раз у 5—7 гадоў. Апошні раз так цёпла ў сярэдзіне кастрычніка было ў 2001 годзе.
Фота Ірыны Мірскай. Вялікая Ліпа (Нясьвіскі р-н Менскай вобласьці).