БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка ляціць у Расію і Таджыкістан

11.05.2018 / 09:16

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка зробіць візіты ў Расійскую Федэрацыю і Рэспубліку Таджыкістан. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Лукашэнка наведае з рабочым візітам Расійскую Федэрацыю, дзе 14 мая ў Сочы адбудзецца пасяджэнне Найвышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Чакаецца таксама сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным, на якой яны абмяркуюць стан і перспектывы двухбаковых адносін, праблемныя пытанні, падрыхтоўку да пасяджэння Найвышэйшага дзяржаўнага савета ў Мінску.

Па завяршэнні мерапрыемстваў у Сочы Аляксандр Лукашэнка накіруецца з афіцыйным візітам у Таджыкістан. Візіт будзе доўжыцца да 16 мая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула