У Мінску пасажыр атрымаў пераломы, калі яго заціснула дзвярыма аўтобуса
Сталічныя следчыя высвятляюць абставіны інцыдэнту, які адбыўся 20 красавіка 2018 года на прыпынку «Аўтазаводская» па Партызанскім праспекце Мінска, паведамляе сайт Следчага камітэта.
60-гадовы пасажыр заходзіў у салон аўтобуса, калі кіроўца зачыніў дзверы і паехаў. У выніку пасажыру заціснула руку, ён зваліўся і атрымаў траўму галавы і пераломы касцей.
Кіроўца аўтобуса пазваніў у хуткую і сваім калегам, якія адвезлі пацярпелага дадому яшчэ да прыходу медыкаў.
Праз некалькі гадзін мужчыну стала блага, і яго шпіталізавалі ў бальніцу.
У дачыненні кіроўцы заведзеная крымінальная справа за парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.