БЕЛ Ł РУС

У Батанічным садзе пачынаецца Тыдзень бэзу

12.05.2018 / 11:53

Знакаміты бэзавы сад Цэнтральнага батанічнага саду НАН налічвае больш за 250 гатункаў, у тым ліку больш за 16 - уласнай селекцыі. Ацаніць дэкаратыўную калекцыю бэзу, навучыцца мастацтву вырошчвання гэтага віду, пракансультавацца ў вядучых спецыялістаў ЦБС можна штодня, акрамя панядзелка.

Кульмінацыяй Тыдня стане культурна-асветніцкае мерапрыемства «Бэзавыя мроі», якое пройдзе 19 мая. Толькі ў гэты дзень куратар калекцыі бэзу, кандыдат біялагічных навук Наталля Македонская правядзе пазнавальныя гутаркі з наведвальнікамі, раскажа, як зрабіць правільны выбар, набываючы саджанцы бэзу для свайго ўчастка. Вопытны спецыяліст-візажыст Вольга Грыбава зацікавіць многіх наведвальніц сваім майстар-класам «Пяшчотны вобраз бэзу, або як зрабіць макіяж на рамантычны вечар».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула