БЕЛ Ł РУС

Беларускае журы паставіла пераможцы з Ізраіля 1 бал з 290 магчымых

13.05.2018 / 09:06

БЮ

удакладнена

Беларускае прафесійнае журы на «Еўрабачанні» рэдка салідарызуецца з нечаканымі песнямі, якія трапляюць у агульнакантынентальныя трэнды. Так было з «барадатай жанчынай» Канчытай Вурст, так адбылося і ў 2018 годзе.

Фемінісцкі гімн ад Ізраіля «Я табе не цацка» атрымаў аб беларускага журы 1 бал з 290 магчымых.

На дзясятае месца песню паставіў дырэктар радыёстанцыі «Новае радыё» Уладзімір Богдан.

14-е месца Ізраіль атрымаў ад чыноўніцы Мінкульта Таццяны Пархамовіч, 16-е — ад Алекса Набеева з гурту «Атлантыка».

Спявачка Іскуі Абалян і педагог Святлана Стацэнка паставілі выканаўцу на 23 месца з 26 магчымых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула