БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік брытанскай разведкі: Расія з'яўляецца галоўным «падрывальнікам» заходніх дэмакратый

14.05.2018 / 20:21

Nashaniva.com

Эндру Паркер.

Генеральны дырэктар брытанскай службы разведкі МІ5 Эндру Паркер назваў Расію «галоўнай дзеючай асобай» у кампаніі па падрыву заходніх дэмакратый, перадае The Guardian.

Паркер адзначыў, што Брытанія не жадае ўзмацняць напружанне і вяртацца да «небяспечных часоў», якія Еўропа перажывала ў часы Халоднай вайны, аднак Расія адкажа за свае дзеянні.

«Галоўным героем сярод гэтых варожых дзеючых асоб з'яўляецца расійскі ўрад. Заўважце, я не кажу Расія. Вялікабрытанія вельмі захапляецца і паважае людзей, якія жывуць у Расіі, за іх велічную культуру і доўгую гісторыю», — дадаў кіраўнік МІ5.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула