БЕЛ Ł РУС

Супрацоўнік БДУКМ Крыштаповіч: Усе сілы імперыялізму апалчыліся супраць марксізму і рускага свету

15.05.2018 / 00:21

Nashaniva.com

11 мая на міжнароднай канферэнцыі ў Маскве, прысвечанай 200-гадоваму юбілею Карла Маркса, выступіў прадстаўнік Камуністычнай партыі Беларусі Леў Крыштаповіч. Нагадаем, што гэты заходнерусіст зараз з'яўляецца начальнікам навукова-даследчага аддзела Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, а раней працаваў у Інфармацыйна-аналітычным цэнтры пры Адміністрацыі прэзідэнта.

«Братэрскае прывітанне ад камуністаў Беларусі! Усе сілы імперыялізму апалчыліся супраць марксізму і рускага свету. Сёння быць марксістам — гэта быць прыхільнікам рускага свету. Працягваецца барацьба старога свету і новага свету. Рускія рэвалюцыянеры сталі прадаўжальнікамі марксізму. Мала цытаваць Маркса, неабходна ўлавіць сутнасць марксізму, які складаецца ў яго рэвалюцыйнай дыялектыцы. Сутнасць марксізму зразумеў У.І. Ленін»,

— заявіў Крыштаповіч.

Чытайце таксама: Былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта Леў Крыштаповіч: Беларусь — гэта Расія

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула